Андрэй Праневіч прадстаўляе Полатчыну на Паралімпіядзе-2021. Хварэем за нашых!

24.08.2021

Палачанін Андрэй Праневіч, чэмпіён Паралімпійскіх гульняў 2016 года па фехтаванні на шпагах, у гэтыя дні знаходзіцца ў Японіі.

Яму трэба будзе ўвязацца ў барацьбу за Паралімпійскія трафеі ў фехтаванні з шабляй. Пачатак баёў 25 жніўня ў 9 гадзін раніцы па часе Токіа (у 3 гадзіны ночы па мясцовым часе). 26 жніўня ў гэта ж час пачнуцца спаборніцтвы па фехтаванні на шпагах. Жадаем поспеху нашаму земляку!

Інфармацыя пра Паралімпіяду-2021 на сайце paralimpic.org

Крыніца: pvestnik.by