З 1 верасня павышаюцца працоўныя пенсіі

24.08.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня падпісаў Указ № 317 «Аб павышэнні пенсій». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.

Указам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 верасня 2021 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заробку пенсіянераў.

У выніку пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 6,3%.

Крыніца: pvestnik.by