У Полацкім раёне ратавальнікі знайшлі пенсіянера, які заблудзіўся ў лесе

24.08.2021

21 жніўня ў 11-45 у службу ратавання Полацкага раёна паступіла паведамленне аб тым, што ў лясным масіве паблізу в.Бецкае Полацкага раёна заблудзіўся мужчына.

Туды неадкладна былі накіраваны падраздзяленні МНС. Згубіўшыся мужчына, 1937 года нараджэння, трымаў сувязь з ратавальнікамі па мабільнай сетцы.

– Калі мы апынуліся на месцы нас сустрэў знаёмы пенсіянера, – расказвае камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-ратавальнай часці № 1 Полацкага ГРАНС Аляксей Вітко. - На пошукі дзядулі мы адправіліся разам з калегамі Янам Махаевым, Арцёмам Біруковым і Арцёмам Цвячкоўскім. Сябар згубіўшагася паказаў кірунак руху грыбніка, пасля чаго мы ўключылі гукавы сігнал і набралі згубіўшагася. Мы сказалі яму крычаць, на колькі хопіць сіл. Пачуўшы першыя адгалоскі, мы пайшлі на яго голас і з кожным разам гук быў усё гучней і гучней. Праз некаторы час мы выйшлі на мужчыну, у медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.

Крыніца: pvestnik.by