Скарбонка ўзнагарод Полацкай дзіцяча-юнацкай школы папоўнілася 10 медалямі

24.08.2021

Юныя спартсмены Полацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы на першынстве Віцебскай вобласці па бегу на лыжаролерах і кросе заваявалі 10 медалёў, у тым ліку 5 залатых. Спаборніцтвы прайшлі 15-16 жніўня ў г. Гарадок.

Варта адзначыць, што падобныя спаборніцтвы праходзяць штогод. Дасведчаныя трэнеры Полацкай спартыўнай школы Алег Курашэвіч і Алена Залеўская годна падрыхтоўваюць сваіх выхаванцаў, што прыносіць свой плён:

Скарбонку ўзнагарод у лыжаролерах і класічным стылі папоўнілі:

Лодзіс Кірыл (золата)

Скасырская Дар'я (золата)

Скасырскі Вадзім (золата)

Пашкоўская Аляксандра (срэбра)

Кандраценка Арына (бронза)

Фядосаў Станіслаў (бронза)

У кросе:

Фядосаў Станіслаў (золата)

Кандраценка Арына (золата)

Скасырскі Вадзім (срэбра)

Каляда Марыя (срэбра)

Віншуем з перамогай!

Крыніца: pvestnik.by