У Полацку ў мікрараёне Аэрапорт пачалося будаўніцтва новага дзіцячага сада

19.08.2021

У раёне №3 мікрараёна Аэрапорт, на пляцоўцы, дзе пачаты работы па ўзвядзенні новага дзіцячага садка, былі забіты першыя палі.

Будаўніцтва гэтага аб'екта ўключана ў комплекс мер па развіцці Полацкага раёна на перыяд да 2025 года, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, у ліку задач па стварэнні ўмоў для забеспячэння даступнасці і якасці адукацыі.

19 8 21 9 2

Пабываўшы на будпляцоўцы, старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч пажадаў поспехаў усім датычным да рэалізацыі гэтага праекта. Кіраўнік раёна пагутарыў з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, якія выступаюць заказчыкам, падрадчыкам і субпадрадчыкам, - ДКУП «УКБ горада Полацка» і будаўнічага ўпраўлення №34 ААТ «Будтрэст №7», ААТ «СМТ №16, г.Наваполацк». Плануецца, што да 1 верасня 2022 года новы дзіцячы сад на 200 месцаў будзе ўведзены ў эксплуатацыю. Гэта, безумоўна, стане падзеяй для жыхароў мікрараёна, бо трох устаноў дашкольнай адукацыі, якія тут размешчаны, ужо не дастаткова.

Крыніца: pvestnik.by