Полацкае аддзяленне паштовай сувязі па праспекце Францыска Скарыны будзе працаваць па новым графіку

19.08.2021

Полацкі РУПС Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» паведамляе: з мэтай вывучэння попыту на паслугі паштовай сувязі, а таксама для прасоўвання і набліжэння паслуг сувязі да карыстальнікаў, часова з 6 верасня 2021 года аддзяленне паштовай сувязі Полацк-15, размешчанае па адрасе пр-т Францыска Скарыны, будзе працаваць у наступным рэжыме:

панядзелак-пятніца з 9.00 да 21.00, субота з 9.00 да 15.00, без абедзеннага перапынку; выхадны - нядзеля і святочныя дні.

Крыніца: pvestnik.by