У Полацку з'явіліся новыя веламаячкі

16.08.2021

І зноў добрая навіна для полацкіх веласіпедыстаў.

У гэтыя выхадныя ў розных мікрараёнах Полацка ў рамках праекта «Зялёныя гарады» ўсталяваны пяць так званых веламаячкоў. На гэтых «астраўках» ёсць помпы і неабходныя прылады для экстранай наладкі або рамонту двухколавага «сябра». Веламаячкі можна знайсці каля Пакроўскага моста, Кургана неўміручасці, на вуліцах Гогаля, Багдановіча, і на скрыжаванні вуліц Еўфрасінні Полацкай і Кастрычніцкай.

https://www.pvestnik.by