Губернатар Віцебскай вобласці наведаў мядовы фестываль у Полацку (фотарэпартаж+відэа)

16.08.2021

У дзень Сядовага спасу ўжо шмат гадоў на Полатчыне праходзіць салодкі экалагічны фестываль, бо раён з'яўляецца адным з найбуйнейшых цэнтраў мядовага промыслу краіны.

Уздоўж алеі па праспекце Францыска Скарыны размясціліся падворкі, якія прапаноўвалі гасцям і жыхарам горада не толькі разнастайныя віды бурштынавага ласунка, але і смачныя пачастункі, цікавыя забавы.

Па традыцыі на свяце выбралі мядовых цара і царыцу.

Свята-фэст «Полацк - мядовая сталіца» не пакінуў нікога абыякавым. Бо ўсе атрымалі выдатныя эмоцыі, зарад энергіі і бадзёрасці (фотарэпартаж + відэа)