Палачане могуць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаным Году народнага адзінства

08.07.2021

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства.

Конкурс накіраваны на кансалідацыю беларускага грамадства і ўмацаванне нацыянальнага адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае і слаўную сучаснасць, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі.

Намінацыі Конкурсу творчых работ, накіраваных на адлюстраванне адзінства народа:

  • «Песні нашай зямлі»;
  • «Вершы і апавяданні аб сваёй зямлі»;
  • «Краязнаўчыя сцежкі»;
  • «Мова маёй краіны (мясцовыя дыялекты, геаграфічныя назвы, асабістыя імёны)»;
  • «Выяўленчае мастацтва»;
  • «Фота і відэа выява»;
  • «Творы народных майстроў».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца творчыя людзі, аматары і прафесіяналы (навукоўцы, пісьменнікі, журналісты, мастакі, кампазітары, скульптары, фатографы, майстры народных промыслаў), а таксама настаўнікі, школьнікі і студэнты, работы якіх увасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства, грамадскай згоды і грамадскага паразумення.

Заяўкі на ўдзел у Конкурсе прымаюцца да 1 кастрычніка 2021 года па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., а таксама па адрасе: 220072, г.Мінск, вул.Сурганава, д.1, корп. 2.

Пераможцы кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі, памятнымі знакамі Конкурсу.

https://www.pvestnik.by/