Полацкі раённы цэнтр культуры запрашае на народнае свята «Купалле»

06.07.2021

6 ліпеня 2021 г. раённы цэнтр культуры запрашае ўсіх у аг. Захарнічы Полацкага раёна на народнае свята «Купалле».

У праграме канцэрт народнай студыі эстраднага майстэрства «Тандэм», варажбы, гульні, конкурсы, забавы для дзяцей і дарослых.

Прыязджайце ў Захарнічы і не выпусціце магчымасць знайсці чароўную кветку папараці ў самую загадкавую Купальскую ноч!

https://www.pvestnik.by/