Полацкаму Спаса-Ефрасіннеўскаму манастыру перададзена база адпачынку на возеры Суя

06.07.2021

У мінулую нядзелю ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры адбылася перадача ААТ «Гомельтранснафта «Дружба» базы адпачынку на возеры Суя ва ўласнасць манастыра. Адпаведныя дакументы настаяцельніцы манастыра ігуменні Еўдакіі ўручыў генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Барысенка.

У цырымоніі прыняла ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Яна адзначыла, што манастыр праводзіць вялікую духоўна-асветніцкую працу. «Упэўнена: добрая справа, якая адбылася сёння, дапаможа мясцiне развівацца далей. Гэта будзе на карысць усяго рэгіёну», - сказала Наталля Іванаўна, падзякаваўшы насельніцам манастыра за малітвы аб захаванні міру і спакою ў Беларусі.

Фота Алены Каленік

Фота Алены Каленік

Ігумення Еўдакія у сваю чаргу выказала ўдзячнасць прысутным прадстаўнікам прадпрыемства, многія з якіх прыехалі з Гомеля, падкрэсліўшы, што манастыру вельмі не хапала месца адзіноты і спакою. «Дабро вяртаецца памножаным шматкроць. У нашай мясціне запаліцца яшчэ адна лампадка малітвы за ўсіх вас, за нашу краіну і мір ва ўсім свеце» — запэўніла яна.

Фота Алены Каленік

https://www.pvestnik.by/