Аб правядзенні конкурсу

05.07.2021

7 чэрвеня 2021 г. стартаваў рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПознайБеларусь» (далей - конкурс).

Конкурс праводзіцца як добраахвотнае грамадскае мерапрыемства, мэта якога - папулярызацыя ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да здзяйснення турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі.

Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальнае агенцтва па турызме» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў, уключаючы навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, іншых устаноў адукацыі.

Конкурс дзеліцца на этапы, якія праходзяць у наступныя даты:

з 7 чэрвеня 2021 г. па 1 верасня 2021 г. - аб'ява конкурсу і стварэнне конкурснага журы па ацэнцы конкурсных работ; прыём заявак на ўдзел у Конкурсе і рэгістрацыя конкурсных работ;

з 6 верасня 2021 г. па 24 верасня 2021 г. - аналіз і ацэнка конкурсных работ; падвядзенне вынікаў конкурсу;

27 верасня 2021 г. - узнагароджанне пераможцаў конкурсу.

Кантакты па правядзенні конкурсу просім ажыццяўляць з Нацыянальным агенцтвам па турызме (Шамарава Кацярына Уладзіміраўна, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйнага забеспячэння дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва па турызме», Тэл.: +375 29 165-80-04, E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., у Дэпартаменце па турызме Мінспорту - Мянько Валерыя Алегаўна, вядучы рэферэнт аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці, Тэл.: +375 17 222 27 68, E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы «#ПознайБеларусь» прыкладаецца.