Паважаныя жыхары Полаччыны!

02.07.2021

Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для ўсіх нас асаблівае свята. Гэта сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні беларускага народа.

Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім тым, хто ў смяротнай схватцы з ворагам адстаяў наша права на жыццё, хто адрадзіў Беларусь з руін і попелу. Гераізм і найвялікшая мужнасць абаронцаў Айчыны назаўжды застануцца ў нашай памяці, як найвялікшы подзвіг беларускага народа.

Сёння ўсе мы нясём адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Нас аб'ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю зямлю яшчэ мацней і прыгажэй. Гэта ў нашых сілах і мы ўпэўнены, што суверэнітэт і незалежнасць заўсёды будуць асновай яе дынамічнага і паспяховага развіцця.

Наш святы абавязак - зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб кожны новы дзень быў напоўнены дзелавой ініцыятывай і актыўнасцю, узаемаразуменнем і падтрымкай, новымі працоўнымі дасягненнямі на карысць нашай краіны.

 

Здароўя вам, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх вашых справах!

Старшыня Полацкага раённага

выканаўчага камітэта

І. І. Марковіч

 

Старшыня раённага

Савета дэпутатаў

І. Ф. Грыбовіч