Полацкія каратысты паспяхова завяршылі спаборніцкі сезон

01.07.2021

Цудоўна завяршылі спаборніцкі сезон 2020-2021 спартсмены-каратысты ФСК «Прыдзвінне» Полацкага раёна.

Выступаючы на традыцыйным турніры «Залатая рысь» - адкрытым першынстве г.Гомеля - каманда нашых землякоў, якую нязменна трэніруе Анатоль Карабань, зноў бліснула высокім узроўнем майстэрства. За ўзнагароды змагаліся 18 юных палачан, і ўсе яны заваявалі медалі і прызы турніру, узышлі на п'едэстал. Больш за тое, палова складу заняла ў сваіх узроставых і вагавых групах першыя месцы і стала пераможцамі першынства. У дзвюх катэгорыях палачане занялі ўвесь п'едэстал.

Чэмпіёнамі турніру і ўладальнікамі залатых трафеяў сталі Елізар Багданаў, Антон Пасанаў, Цімафей Церахаў, Арцём Кірэеў, Эвеліна Мацецкая, Эвеліна Казанская, Мікіта Міхальчанка, Арсень Літвін і Кліменцій Шалахоў. Сярэбраныя ўзнагароды ў Дзяніса Захарава, Леаніда Маслоўскага, Арцёма Лаўрыновіча, Мікіты Емяльянава і Арцёма Пруднікава. Бронзавыя прызёры - Дар'я Бязродніна, Максім Шэршань, Арцём Міхасевіч і Максім Лапавухаў.

https://www.pvestnik.by/