Акцыя адбудзецца на мемарыяльным комплексе памяці ахвяр фашызму «Урочышча Пяскі». Гэта месца масавага пахавання ваеннапалонных нямецкага транзітнага лагера ДУЛАГ-125.
У мерапрыемстве мяркуецца ўдзел звыш 500 чалавек: дзяржаўныя і грамадскія дзеячы рэспублікі, прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, кіраўнікі ўсіх рэлігійных канфесій, прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій, арганізацыі і грамадзяне Беларусі, якія ўнеслі вялікі ўклад у будаўніцтва мемарыяла, міратворчы актыў усіх абласцей краіны.
У рамках акцыі яго Высокапраасвяшчэнства Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі зробіць асвячэнне капліцы ў гонар святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца, пабудаванай на тэрыторыі мемарыяла, а таксама правядзе службу за спачын дзясяткаў тысяч савецкіх салдат і мірных жыхароў, пахаваных на тэрыторыі мемарыяла «Урочышча «Пескі».
Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве, якое ў «Год народнага адзінства» і напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны мае важнае духоўнае, маральнае і патрыятычнае значэнне.
Дабрацца да мемарыяла можна праз вуліцу Куйбышава.