Завершыцца ж паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня - у дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
«Цягнік Перамогі» - гэта маштабны гісторыка-асветніцкі праект. Ён створаны камандай творчай майстэрні «Неўскі баталіст» (Расія) сумесна з медыягрупай «Чырвоны квадрат» пры падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, ААТ «Расійскія чыгункі» і грамадскай арганізацыі «Валанцёры Перамогі». У нашай краіне гэты праект рэалізуецца Беларускай чыгункай і ААТ «Расійскія чыгункі» ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Ён прадстаўляе сабой унікальную інтэрактыўную экспазіцыю, заснаваную на эфекце прысутнасці. Яна прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і створана на базе вагонаў перасоўнага выставачна-лекцыйнага комплексу. Усяго ў склад унікальнага цягніка ўключана 12 вагонаў, 9 з якіх - экспазіцыйныя. Экспазіцыя аднаго з іх прысвечана подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці: удзельнікам гераічнай абароны, салдатам і камандзірам Чырвонай Арміі, а таксама жанчынам і дзецям – членам сем'яў вайскоўцаў, якія прынялі першы ўдар нямецкіх войскаў на сябе. У аснове ж экспазіцыі знаходзяцца трохмерныя панарамы: маляўнічыя палотны, макеты ў натуральную велічыню і шмат прадметнага плана на адлегласці выцягнутай рукі. Маршрут па «Цягніку Перамогі» – гэта пераход ад аднаго эпізоду да іншага. Перадваенныя гады - Вялікая Айчынная - Перамога.
Праект «Цягнік Перамогі» з'яўляецца сацыяльным як у Расіі, так і ў Беларусі. Час працы экспазіцыі з 10.00 да 20.00. Перапынак з 14.00 да 15.00. Экспазіцыя рэкамендавана да наведвання дарослымі і дзецьмі з 12 гадоў.
У адным вагоне «Цягніка Перамогі» адначасова могуць знаходзіцца не больш за 10 наведвальнікаў, час праслухоўвання аўдыягіда складае 5 хвілін, а агульны час экскурсіі – 45 хвілін.
Прадстаўнікі БЧ таксама ўдакладнілі, што, у сувязі з абмежаванай прапускной здольнасцю цягніка і склаўшайся эпідэміялагічнай сітуацыяй, наведаць экспазіцыю можна будзе толькі арганізаванымі групамі па запрашальных квітках, якія распаўсюджваюцца сярод арганізацый і навучальных устаноў Беларусі мясцовымі органамі выканаўчай улады. Праца экспазіцыі будзе арганізавана з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя па прафілактыцы і папярэджанні распаўсюджвання вірусных інфекцый. Таму наведвальнікі абавязаны выконваць масачны рэжым.