У Полацку адбыўся ўрачысты 90-ы выпуск навучэнцаў Полацкага кадэцкага вучылішча

10.06.2021

10 чэрвеня ў Полацку адбыўся ўрачысты 90-ы выпуск полацкіх кадэт з рытуалам развітання са Сцягам Полацкага кадэцкага вучылішча і адноўленым Сцягам кадэцкага корпуса.

На плошчы Свабоды, на тым самым месцы, дзе ў далёкім 1859 годзе адбыўся першы выпуск афіцэраў Полацкага кадэцкага корпуса, пастроiўся асабісты склад Полацкага кадэцкага вучылішча. На парозе дарослага жыцця выпускнікоў павiншавалi старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарстнёў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч, біскуп Полацкі і Глыбоцкі Ігнат, іншыя ганаровыя госці. У сваім выступленні Мікалай Шарстнёў пажадаў выпускнікам на працягу ўсяго жыцця захоўваць кадэцкае сяброўства і добрую памяць аб традыцыях вучылішча. «Ганарыцеся Полаччынай, ганарыцеся Віцебшчынай, ганарыцеся сваёй малой радзімай, - заклікаў кадэт Мікалай Мікалаевіч. - Для Радзімы вы - тыя хлопцы, якія будуць ствараць яе славу і аўтарытэт». У гонар юбілейнай памятнай падзеі Мікалай Шарстнёў і Ігар Марковіч уручылі ўстанове адукацыі падарункавыя сертыфікаты.

У святочнай абстаноўцы ў прысутнасці калектыву педагогаў, навучэнцаў і бацькоў кадэтам-выпускнікам былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды - медалі «За служэнне Радзіме з дзяцінства», граматы Віцебскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў», фатаграфіі ў разгорнутага Сцяга. 64 кадэта атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, чацвёра з іх – атэстаты асобага ўзору і залаты медаль. Пасля правядзення рытуалу развітання са Сцягам кадэты ўрачыстым маршам прайшлі па плошчы.

Фота Аксаны Шуйскай.

Крыніца: https://vitvesti.by/