Увазе ўладальнікаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных у ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь!

09.06.2021

- Транспартны падатак вылічваецца падатковым органам па кожнай транспартнай адзінцы незалежна ад іх удзелу ў дарожным руху. Паведамленне на выплату падатку ў 2021 годзе падатковыя органы накіруюць не пазней за 1 лістапада 2021 г.

Звярніце ўвагу, калі Вы падлучаны да сэрвісу «Асабісты кабінет падаткаплацельшчыка», то паведамленні будуць дастаўлены Вам праз Асабістыкабінета, па пошце дадаткова дастаўка не ажыццяўляецца!

- Стаўкі падатку для пенсіянераў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны; інвалідаў I або II групы зніжаны на 50%, для інвалідаў III групы - на 25% пры ўмове наяўнасці сапраўднага пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі.

Фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі маюць права атрымаць поўнае або частковае вызваленне ад выплаты транспартнага падатку па транспартным сродкам, не выкарыстоўваемым у прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Такое вызваленне прадастаўляецца мясцовымі Саветамі дэпутатаў або па iх даручэнні выканаўчымі і распарадчымі органамі.

- Не выплачваецца падатак за транспартныя сродкі:

выпушчаныя не пазней 1991 года або звесткі пра год выпуску якіх адсутнічаюць,

знятыя з уліку да 1 ліпеня 2021,

выбыўшыя ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб (крадзеж),

за электрамабілі (па 31 снежня 2025г.).

- у 2021 годзе (не пазней як 15 снежня 2021г.) неабходна выплаціць авансавы плацёж (29 рублёў за кожны аўтамабіль, 20 рублёў - за прычэп і матацыкл). Льготным катэгорыях (пенсіянерам, інвалідам) сума авансу не змяншаецца і складае 29 (20) рублёў!

- Не выплачваецца падатак (у тым ліку авансавы плацёж у 2021г.), калі за допуск аўто да дарожнага руху была ва ўстаноўленым парадку выплачана дзяржпошліна, тэрмін дзеяння якой заканчваецца ў 2021г. ці пазней.

- выплачаныя ва ўстаноўленым парадку дзяржпошліна вяртанню не падлягае!