Зямельны падатак садаводаў

09.06.2021

Дачныя кааператывы, садоўніцкія таварыствы, некамерцыйныя арганізацыі, створаныя для вядзення калектыўнага садаводства і (або) агародніцтва і ажыццяўляючыя сваю дзейнасць на аснове членства грамадзян як у 2021 годзе, так і ў перыяд да 2021 года маюць права скарыстацца прэферэнцыямі па зямельным падатку ў дачыненні да зямельных участкаў:

- агульнага карыстання;

- свабодных (незанятых, не размеркаваных сярод членаў арганізацыі);

- знаходзячыхся ў фактычным карыстанні льготных катэгорый фізічных асоб, да якіх адносяцца члены шматдзетных сем'яў; вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы; асобы, якія праходзяць альтэрнатыўную службу; удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і іншыя асобы, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах»; асобы, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, або асобы, якія маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту; інваліды I і II групы; непаўналетнія дзеці; асобы, прызнаныя недзеяздольнымі.