Аб маркіроўцы рэшткаў забароненых тавараў спецыяльнымі кантрольнымі знакамі

09.06.2021

З 05.05.2021 забаронены ўвоз і рэалізацыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь некаторых відаў тавараў*.

* Парфумерныя, касметычныя або туалетныя сродкі, вырабы з пластмас групы кампаній "BEIERSDORF" (гандлёвыя маркі "NIVEA", "EUCERIN", "LA PRAIRIE", "LABELLO", "HANSAPLAST", "FLORENA", "8X4", "SKIN STORIES", "GAMMON", "TESA", "CHAUL", "COPPERTONE", "HIDROFUGAL", "STOP THE WATER WHILE USING ME") – з кодаў ТН ЗЭД 3304, 3305, 3307, 3923

легкавыя аўтамабілі групы кампаній "SKODA AUTO" - з кода ТН ЗЭД 8703;

хімічная і нафтахімічная прадукцыя групы кампаній "LIQUI MOLY" - з кодаў ТН ЗЭД 2710, 2711, 3214, 3402, 3403, 3405, 3506, 3811, 3824.

Рэшткі забароненых тавараў можна рэалізаваць, прамаркіраваўшы іх адмысловымі кантрольнымі знакамі.

Спецыяльныя кантрольныя знакі (СКЗ) наносяцца на тавар, этыкетку альбо на любую паверхню ўпакоўкі тавару, прызначанай для продажу або першаснай упакоўкі тавару, якая рэалізуецца сумесна з таварам. СКЗ павінны быць нанесены такім чынам, каб выразна праглядаліся іх серыі і нумары, якія дазваляюць іх ідэнтыфікаваць. Акрамя таго нанесены знак не павінен перашкаджаць давядзенню да ведама спажыўцоў інфармацыі аб спажывецкіх уласцівасцях тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы СКЗ. Пры маркіроўцы легкавога аўтамабіля спецыяльны кантрольны знак наносіцца на ўнутраны бок вечка люка заліўной гарлавіны.

Рэшткі тавараў у выкрытай спажывецкай упакоўцы можна рэалізоўваць і выкарыстоўваць без маркіроўкі на працягу 60 каляндарных дзён з даты правядзення інвентарызацыі.