Унікальны перасоўны музей «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Полацк 18 чэрвеня 2021 г.

04.06.2021

У нашай краіне праект рэалізуецца Беларускай чыгункай і ААТ «Расійскія чыгункі» ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра. Унікальны перасоўны музей «Цягнік Перамогі» будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы з 11 па 28 чэрвеня 2021 года. У аснове экспазіцыі - трохмерныя панарамы: маляўнічыя палотны, макеты ў натуральную велічыню і шмат прадметнага плана на адлегласці выцягнутай рукі. Маршрут «Цягніка Перамогі» – гэта пераход ад аднаго эпізоду да іншага. Перадваенныя гады - Вялікая Айчынная - Перамога. На сённяшні дзень у музеях свету няма такой колькасці шматфігурных кампазіцый у скульптуры. Запрашальныя квіткі для наведвання цягніка 18 чэрвеня з 10.00 да 18.00 праз @ideaotdelpolotsk (пасля 10 чэрвеня).

Медыя