У Полацкім раёне пройдзе II этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па эндура Four Seasons

02.06.2021

З 4 па 6 чэрвеня ў Полацкім раёне пройдзе II этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па эндура (адной з разнавіднасцяў матацыклетных відаў спорту) Four Seasons, у якім прымуць удзел 50 матацыклаў класаў эндура і крос.

Месца правядзення спаборніцтваў - паблізу вёсак Экімань і Азіна, азёр Белае, Званае, Завелле і Чорнае.

У пятніцу вечарам адбудзецца пралог некалькіх класаў спартыўнай тэхнікі ў раёне в. Экімань, у суботу і нядзелю па пазначаным маршруце - фінальныя заезды.

Спаборніцтвы праводзяцца па ініцыятыве ГА «Беларуская федэрацыя матацыклетных відаў спорту» з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця.

Крыніца: https://www.pvestnik.by/