- Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства - папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна–транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў – падкрэсліў начальнік АДАІ Полацкага РАУС Дзмітрый Куксёнак.
Напярэдадні канікул актывісты БРСМ і МААП Полацкага каледжа «ВДУ ім. П. М. Машэрава», старшы інспектар Віталь Кантораў і начальнік АДАІ Полацкага РАУС Дзмітрый Куксёнак выйшлі на вуліцы горада, каб яшчэ раз нагадаць дзецям і іх бацькам правілы дарожнага руху. А члены МААП у рамках акцыі «Будзь больш прыкметным!» дарылi дзеткам флікеры і расказвалі аб важнасці такога няхітрага дэвайса ў цёмны час сутак.
- Вельмі выдатна, што моладзь праводзіць такія акцыі. Дзяўчынкі лёгка, і нават займальна тлумачаць, чым жа так важны святлоадбівальныя элементы, і дзеці так уважліва іх слухаюць, - адзначыў Дзмітрый Куксёнак.
Фота з архіва РК ГА «БРСМ»
Крыніца: https://www.pvestnik.by/