Аддзел ДАІ Полацкага РАУС праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам персанальных сродкаў мабільнасці

01.06.2021

У апошні час велізарнай папулярнасцю на дарогах карыстаюцца такія сродкі персанальнай мабільнасці, як электрасамакаты, гiраскутэры, мотакалеса, сiгвеi.

Дадзеныя сродкі перамяшчэння не абсталяваны эфектыўнымі сістэмамі бяспекі, аднак цалкам здольны развіваць хуткасць ад 20 да 80 км/г, у залежнасці ад магутнасці электрычнай сілавой устаноўкі. Менавіта гэта прадстаўляецца небяспечным для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Аддзел ДАІ Полацкага РАУС з 31 мая праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў і кантролі за бяспечным выкарыстаннем грамадзянамі персанальных сродкаў мабільнасці (электрасамакат, гiроскутэр, сiгвей і іншае).

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае:

  • пры выкарыстанні сродкаў персанальнай мабільнасці забараняецца рухацца па праезнай частцы. Трэба карыстацца веласіпеднымі дарожкамі, а пры адсутнасцi такiх - рухацца па тратуары, пешаходнай дарожцы альбо абочыне, не ствараючы перашкоды для руху іншых пешаходаў;
  • пры перасячэнні праезнай часткі трэба загадзя знізіць хуткасць і, пераканаўшыся, што выхад (выезд) на праезную частку дарогі бяспечны, перасякаць яе з хуткасцю ідучага крокам пешахода;
  • забараняецца ездзіць удваіх на адным самакаце;
  • забараняецца перавышаць максімальна рэкамендаваную хуткасць на такім сродку перасоўвання, а ў выпадку стварэння перашкод для руху пешаходаў, яго ўладальнік павінен спешыцца або знізіць хуткасць, якая не будзе перавышаць хуткасць руху пешаходаў;
  • абавязкова выкарыстоўвайце ахоўную экіпіроўку, а менавіта: велашлем, накаленнікі і налакотнікі. Акрамя гэтага, адзенне для катання павінна быць зручным і не скоўваць руху;
  • шануйце бяспечную дыстанцыю да любых аб'ектаў і бяспечную хуткасць руху, каб своечасова спыніцца, пры гэтым не прымяняючы экстранага тармажэння;
  • у цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці пазначце сябе і свой транспартны сродак святлоадбіўнымі элементамі, каб вас бачылі;
  • не кіруйце транспартным сродкам у стане ап'янення і не адцягвайцеся падчас катання на тэлефон. Усё гэта можа пацягнуць за сабой вельмі сур'ёзныя наступствы;
  • пры наяўнасці руля забараняецца рухацца, не трымаючыся за яго.

-Згодна ПДР удзельнікі дарожнага руху абавязаны не ствараць перашкод і небяспекі для дарожнага руху, дзейнічаць добрасумленна, карэктна, быць уважлівымі і быць узаемна ветлiвымi, - падкрэсліў дзяржаўтаінспектар АДАІ Полацкага РАУС Аляксей Каваленка.

Крыніца: https://www.pvestnik.by/