Конкурс стартуе 1 чэрвеня. У шостым сезоне ён акумулюе сем асноўных намінацый, творчыя заяўкі ад каманд у адрас арганізатараў можна накіроўваць да 23 чэрвеня ўключна. Вынікі конкурсу будуць падведзены 30 чэрвеня падчас правядзення рэспубліканскага свята «Дзень вышыванкі».
Для ўдзелу ў конкурсе трэба зайсці ў любую афіцыйную групу БРСМ «ВКонтакте», акаўнт у Instagram альбо мэсэнджар Telegram і зарэгістраваць сваю заяўку праз QR-код. Арганізатары конкурсу прапануюць прыняць удзел у намінацыях: «Фота малога ў вышыванцы», «Фота закаханых у вышыванцы», «Мая сям'я ў вышыванцы», «Моладзь у вышыванцы», «Вышыванка і дзяржаўны сцяг», «Сцяг маёй краіны». Дадатковая намінацыя - «Анлайн». З 24 па 30 чэрвеня ў сацсетках будзе арганізавана галасаванне гледачоў за лепшае фота па версіі інтэрнэт-карыстальнікаў. Агульныя патрабаванні да конкурсных работ размешчаны ў групах БРСМ у сацсетках і на сайце brsm.by.
Намінацыя «Сэлфі-фота» таксама праходзіць з 1 па 23 чэрвеня, але ў асабістых профілях удзельнікаў сацыяльнай сеткі Instagram з указаннем хештэгаў #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванки, #деньвышиванки #мойсцяг і адзнакай у публікацыі афіцыйнага акаўнта БРСМ (instagram.com/brsm_by).
Конкурс «Сэлфі&фота з вышыванкай» з'яўляецца неад'емнай часткай рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ «Беларусь — крыніца натхнення», накіраванага на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці беларусаў.
Полацкі РК ГА «БРСМ».
Крыніца: https://www.pvestnik.by