Полацкі тэатр «Пілігрым» прызнаны пераможцам міжнароднага тэатральнага фестывалю

07.05.2021

Падведзены вынікі Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Паралельныя мiры-2021», які ў гэтым годзе па традыцыі прайшоў у Баранавічах, але ў сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у анлайн-фармаце.

У конкурсе прынялі ўдзел 18 тэатральных калектываў з 7 краін. Беларусь прадставіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр «Пілігрым» (кіраўнік Вера Кісялёва).

Для палачан фестываль завяршыўся бліскучым поспехам: спектакль «Не пакідай мяне...» удастоены дыплома грамадскага журы і прызнаны пераможцам у намінацыі «Лепшы спектакль»! Ён таксама адзначаны спецыяльным дыпломам «За пошук гістарычнай праўды».

Старшыня грамадскага журы Валянціна Асашына выказала ўдзячнасць пілігрымаўцам за падораныя эмоцыі і ўражанні: «Тэма вайны і міру вельмі актуальная і сёння. Спектакль «Не пакідай мяне...» - пасланне легендарнага пакалення, гімн мужнасці і стойкасці, неабходныя сёння ўсім нам. Прызму спектакля, паказанага тэатрам «Пілігрым», нельга пераацаніць. Гэта было шчыра і кранальна. Дзякуй вялікі».

Крыніца: https://www.pvestnik.by/