Віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі:
пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай аплатнай аснове);
лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).
Прадмет і ўмовы конкурсу: адбор інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 года № 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва".
Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца:
1) на конкурснай аснове;
2) пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па наступных напрамках:
- стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг),
- арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспарта-арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі,
- вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне,
- укараненне новых тэхналогій (якія валодаюць больш высокімі якаснымі характарыстыкамі ў параўнанні з лепшымі аналагамі, даступнымі на дадзеным рынку, вызначаным сегменце рынку, для якіх гэта тэхналогія з'яўляецца новай);
пры абавязковым стварэнні новых працоўных месцаў у рамках рэалізацыі праекта;
3) у мэтах
- будаўніцтва, набыцця капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонту і рэканструкцыі,
- набыцця абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных прылад і прыстасаванняў,
- закупкі камплектуючых вырабаў, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг;
4) пры наяўнасці забеспячэння выканання абавязацельстваў;
5) на ўмовах тэрміновасці і зваротнасці:
- грашовыя сродкі на ўмовах пазыкі - да 5 гадоў,
- маёмасць на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) - да 5 гадоў;
6) на ўмовах платнасці:
- плата за карыстанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкай усталёўваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання, устаноўленай Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь;
- плата за карыстанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкай усталёўваецца ў памеры 6,5% гадавых пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, якія адказваюць адначасова наступным дадатковым прыкметам:
мяркуецца стварэнне, развіццё і (або) пашырэнне вытворчасці экспартаарыентаванай і (або) імпартазамяшчальнай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг);
ствараецца не менш за 3 рабочых месца;
па выніках конкурсу інвестыцыйных праектаў набрана 12 і больш балаў.
7) у памерах:
- да 232 000 беларускіх рублёў пры прадастаўленні грашовых сродкаў на ўмовах пазыкі;
- да 232 000 беларускіх рублёў пры прадастаўленні маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу);
- агульная сума фінансавай падтрымкі аднаго суб'екта не можа перавышаць 290 000 беларускіх рублёў;
8) агульная сума грашовых сродкаў, якая накіроўвалася Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў на аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі па выніках бягучага конкурсу - 1 148 000 руб. 00 кап.;
9) у нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь;
10) у безнаяўным парадку.
Тэрмін прыёму заявак: з 1 мая па 15 мая 2021 года.
Арганізатар конкурсу: Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
Паштовы адрас: вул. Серафімавіча, 11, каб. 203, 220033, г. Мінск (а/с 115).
Месца і час прыёму заявак: штодня, акрамя выхадных дзён, па адрасе арганізатара з 1000 да 1600 або па пошце.
Дакументы, якія прадстаўляюцца для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі:
Форма тэхніка-эканамічнага абгрунтавання
Форма згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы (юр. асоба)
Форма згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы (фіз. асобы)
Правілы аказання фінансавай падтрымкі ў форме пазык, фінансавай арэнды (лізінгу)
З дадатковай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце www.belarp.by альбо па тэлефонах: (017) 298-37-26, 298-35-54, 398-94-31(т/ф), 369-25-90(т/ф).