Маркіроўка малочнай прадукцыі і выкарыстанне электронных накладных

06.05.2021

З 8 ліпеня 2021 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачне дзейнічаць новы механізм маркіроўкі тавараў - маркіроўка тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2011 № 243 «Аб маркіроўцы тавараў» (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2021 № 9 (далей - Указ № 243, Указ № 9) прадугледжана маркіроўка сродкамі ідэнтыфікацыі тавараў па пераліку, якi вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Так, пастановай Саўміна ад 22.04.2021 № 230 вызначаецца пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, згодна з якім уводзіцца маркіроўка малочнай прадукцыі, якая класiфiкуецца кодамі адзінай ТН ЗЭД ЕАЭС 0401, 0402, 0403, 0405, 0406, 2105 00, 2202 99 910 0, 2202 99 950 0, 2202 99 990 0:

- з 8 ліпеня 2021 г. - сыроў і марожанага;

- з 1 верасня 2021 г. - малочнай прадукцыі тэрмінам захоўвання звыш 40 сутак;

- з 1 снежня 2021 г. - малочнай прадукцыі тэрмінам захоўвання да 40 сутак (уключна) і г.д.

Пры гэтым, неабходнасць маркіроўкі рэшткаў названых тавараў не прадугледжваецца.

Палажэннем аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі, зацверджаным Указам № 243 (у рэд. Указа № 9, далей - Палажэнне), вызначана што маркіроўцы падлягаюць тавары суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць:

- увоз тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь - па-за межамі Рэспублiкi Беларусь цi на тэрыторыі ўпаўнаважаных складоў (мытным складзе, складзе часовага захоўвання);

- вытворчасць тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, - да іх рэалізацыі, а пры транспарціроўцы - да пачатку іх транспарціроўкі, за выключэннем асобных тавараў.

Такім чынам, з 8 ліпеня 2021 г. суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць і ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь сыроў і марожанага, што класіфікуюцца кодамі ТН ЗЭД ЕАЭС 0406, за выключэннем 0406 10 500, а таксама 2105 00, абавязаны маркіраваць дадзеную прадукцыю сродкамі ідэнтыфікацыі.

Варта звярнуць увагу, што з 8 ліпеня 2021 году пры ўвозе тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь пры трансгранічным гандлі (напрыклад, з Расійскай Федэрацыі) тавары, уключаныя у пералік, павінны быць прамаркіраваны. Пры гэтым Указам № 243 і Пагадненнем аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе ад 02.02.2018 прадугледжана ўзаемнае прызнанне сродкаў ідэнтыфікацыі паміж дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза пры ўвядзенні на іх тэрыторыях маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі.

Так, з даты ўвядзення ў Рэспубліцы Беларусь маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі ў дачыненні да малочнай прадукцыі і іншых тавараў будуць прызнавацца сродкі ідэнтыфікацыі расійскага ўзору, нанесеныя на такія тавары, і ўвезеныя з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

У адпаведнасці з пунктам 3 Палажэння прадугледжана, што суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць абарот тавараў са сродкам ідэнтыфікацыі, нанесеным непасрэдна на тавар ці яго ўпакоўку альбо на матэрыяльны носьбіт, які не ўтрымлівае элементы (сродкі) абароны ад падробкі або знак абароны (далей - неабароненыя сродкі ідэнтыфікацыі), абавязаны выкарыстоўваць таварна-транспартныя і (або) таварныя накладныя, якiя ствараюцца ў выглядзе электронных дакументаў (далей - электронныя накладныя), у якіх указана інфармацыя аб нанесеных сродках ідэнтыфікацыі. У сваю чаргу ў Расійскай Федэрацыі маркіроўка тавараў ажыццяўляецца толькі неабароненымі сродкамі ідэнтыфікацыі.

Пад абаротам тавараў разумеецца ўвоз, захоўванне, транспарціроўка, выкарыстанне, атрыманне і перадача тавараў, у тым ліку іх набыццё, прапанова да рэалізацыі і рэалізацыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама трансмежавы гандаль.

Улічваючы выкладзенае, суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць, аптовы або раздробны гандаль, імпарт тавараў, уключаных у пералік і маркіраваных неабароненымі сродкамі ідэнтыфікацыі (у тым ліку ўвезенымі з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі), з даты, названай у пераліку, будуць абавязаны выкарыстоўваць электронныя накладныя.

Парадак стварэння, перадачы і атрымання электронных накладных ў Рэспубліцы Беларусь рэгламентаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2019 № 940
«Аб функцыянаванні механізму электронных накладных». Так, у прыватнасці, указанай пастановай прадугледжваецца, што іх стварэнне, перадача і атрыманне ажыццяўляецца праз сістэму электроннага абмену дадзенымі на падставе пагадненняў, якiя заключаюцца з аператарамі электроннага дакументазвароту (EDI-правайдэрамі).

Даведачна. У цяперашні час аператарамі электроннага дакументазвароту (далей - EDI-правайдэры), ажыццяўляюць перадачу і атрыманне электронных накладных, з'яўляюцца 6 юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь: ТАА «Сучасныя тэхналогіі гандлю», ТАА «Электронныя дакументы і накладныя», ТАА «Інфармацыйныя вытворчыя архітэктуры», РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд», РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» і ТАА «Бiдмартс».

Інфармацыя аб атэставаных EDI-правайдэра размешчана на афіцыйным сайце рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый «Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па адрасе https://ids.by/index.php?option=comcontent&view=article&id=226&Itemid=40#ABOUT.

Улічваючы выкладзенае, у мэтах выканання патрабаванняў Указа №243 суб'ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць аптовы і раздробны гандаль таварамі, уключанымі ў пералік, неабходна прапрацаваць пытанні з вытворцамі-пастаўшчыкамі такой прадукцыі на прадмет вызначэння неабходнасці выкарыстання электронных накладных у залежнасці ад абранага імі спосабу маркіроўкі (ужыванне неабароненых альбо абароненых сродкаў ідэнтыфікацый).

Адначасова прапануецца суб'ектам гаспадарання - вытворцам, якія плануюць выкарыстоўваць неабароненыя сродкі ідэнтыфікацыі самастойна інфармаваць сваіх контрагентаў адносна ўступлення з 08.07.2021 у сілу патрабаванняў аб абавязковым выкарыстанні электронных накладных пры набыцці прадукцыі, прамаркіраванай неабароненымі сродкамі ідэнтыфікацыі, што дазволіць прадухіліць магчымыя негатыўныя наступствы, звязаныя з арганізацыйнай і тэхнічнай негатоўнасцю прадпрыемстваў гандлю да выкарыстання электронных накладных.

Намеснік начальніка інспекцыі Н.С.Шаламаева