Як адзначылі ў абкаме БРСМ, прыняць удзел у новым творчым праекце моладзь можа ў чатырох намінацыях: «Вакал», «Мастацкае слова», «Сучасныя аўтары», «Трэнды TikTok». Перш за ўсё, праект накіраваны на далучэнне падрастаючага пакалення да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны праз напрамкі культуры і мастацтва, а таксама падтрымку маладых таленавітых аўтараў і выканаўцаў. Кожная з намінацый прадугледжвае выраб хлопцамі відэаролікаў ваенна-патрыятычнай і гераічнай тэматыкі: аб Вялікай Айчыннай вайне, мiры, нашай краіне. Напрыклад, у намінацыі «Вакал» дзецям прапанавана падрыхтаваць відэаролікі з выкананнем імі кампазіцый, якія адпавядаюць заяўленай тэматыцы. Гэта можа быль сольны спеў або калектыўны. У намінацыі «Мастацкае слова» арганізатары праекта чакаюць відэакантэнт з вершамі або ўрыўкамі з твораў. У намінацыі «Сучасныя аўтары» павінны прагучаць аўтарскія творы - музычныя кампазіцыі, вершы, проза.
Конкурс пройдзе з 5 мая па 15 чэрвеня ў два этапы: адборачны тур і анлайн-галасаванне. Заяўкі ад удзельнікаў прымаюцца да 8 чэрвеня. Першы адборачны тур адбудзецца з 9 па 11 чэрвеня. Аргкамітэт вызначыць па 10 лепшых работ у кожнай намінацыі.
З 11 па 15 чэрвеня ў цэнтральных афіцыйных пабліках БРСМ адбудзецца анлайн-галасаванне, падчас якога пераможцаў вызначаць інтэрнэт-карыстальнікі. У намінацыі «Трэнды TikTok» пераможца стане вядомы ўжо ў першым туры. Для ўдзелу ў iм у аргкамітэт неабходна прадаставіць відэаролік, апублікаваны з 5 мая па 8 чэрвеня ў сэрвісе TikTok (з указаннем хэштэгаў # мыпомним, #БеларусьПомнит, #Беларусь), папулярызуючы подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Творчы конкурс «Мы памятаем» стане складовай часткай шматступеннага рэспубліканскага праекта БРСМ «Кветкі Вялікай Перамогі». У гэтай сувязі важнай умовай з'яўляецца наяўнасць ва ўдзельнікаў конкурсу сімвала праекта – чырвона-зялёнай стужкі з яблыневым колерам. Пераможцы конкурсу будуць запрошаны для ўдзелу ў маштабнай рэспубліканскай патрыятычнай акцыі 22 чэрвеня.