Па выніках трэцяга этапу конкурсу, у якім удзельнічалі 29 работ ва ўзроставай групе ад 3 да 5 гадоў і 25 работ ва ўзроставай групе ад 6 да 10 гадоў, вызначаны 6 лепшых работ.
Ва ўзроставай катэгорыі ад 3 да 5 гадоў:
- першае месца - Балдоўская Аліса (4 гады) ДУА «Яслі-сад № 112 г. Магілёва», Магілёўская вобласць;
- другое месца - Бельнiцкая Ульяна (5 гадоў) ДУА «Яслі-сад № 31 г. Наваполацка», Віцебская вобласць;
- трэцяе месца - Шлык Міла (5 гадоў) і Русак Дар'я (5 гадоў) ДУА «Русіноўскi дзіцячы сад», Брэсцкая вобласць.
Ва ўзроставай катэгорыі ад 6 да 10 гадоў:
- першае месца - Пятроўская Аліса (6 гадоў) ДУА «Яслі-сад № 569 г. Мінска»;
- другое месца - Козырава Вераніка (10 гадоў) ДУА «Любанскі цэнтр дзіцячай творчасці», Мінская вобласць;
- трэцяе месца - Пратасевіч Ульяна (8 гадоў) ДУА «Беняконская сярэдняя школа», Гродзенская вобласць.
Удзельнікі конкурсу, чые працы занялі 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі.
З працамі ўдзельнікаў можна азнаёміцца на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя