Аб зняцці з уліку транспартных сродкаў

03.05.2021

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне паведамляе, што ў Палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця іх з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй транспартных сродкаў, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2002 №1849, унесены змены, якія ўступілі ў сілу з 04.03.2021 (пастанова ўрада ад 01.03.2021 №122).

Зняцце з уліку транспартных сродкаў для ўтылізацыі ажыццяўляецца пры выкананні адной з наступных падстаў:

- здача уласнікам у рэгістрацыйнае падраздзяленне пасведчання аб рэгістрацыі і (або) рэгістрацыйных знакаў;

- дакументальнае пацверджанне здачы транспартнага сродку ў прамысловую перапрацоўку;

- адсутнасць у рэгістрацыйным падраздзяленні інфармацыі, якая пацвярджае эксплуатацыю транспартнага сродку на працягу не менш трох гадоў, якія папярэднічалі падачы заявы.

Калі такія падставы адсутнічаюць, то зняцце з уліку можна ажыццявіць пасля ўстанаўлення ідэнтыфікацыйнага нумара транспартнага сродку.

Змены закранулі і выпадкі страты (крадзяжу) пасведчання аб рэгістрацыі або рэгістрацыйных знакаў.