Аб кантролі за ўвозам і рэалізацыяй забароненых тавараў

03.05.2021

23.04.2021 Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова №240 (далей - Пастанова), якой устаноўлены пералік забароненых да ўвозу і рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, які дзейнічае на працягу 6 месяцаў.

Пастанова ўступае ў сілу з 05.05.2021.

У пералік забароненых тавараў уваходзяць (дадатак да пастановы №240):

1) парфумерныя, касметычныя або туалетныя сродкі, вырабы з пластмас групы кампаній "BEIERSDORF" (гандлёвыя маркі "NIVEA", "EUCERIN", "LA PRAIRIE", "LABELLO", "HANSAPLAST", "FLORENA", "8X4"," SKIN STORIES", "GAMMON", "TESA", "CHAUL", "COPPERTONE", "HIDROFUGAL",  "STOP THE WATER WHILE USING ME") - з кодаў ТН ЗЭД 3304, 3305, 3307, 3923

2) легкавыя аўтамабілі групы кампаній "SKODA AUTO" - з кода ТН ЗЭД 8703;

3) хімічная і нафтахімічная прадукцыя групы кампаній "LIQUI MOLY" - з кодаў ТН ЗЭД 2710, 2711, 3214, 3402, 3403, 3405, 3506, 3811, 3824.

Нормы Пастановы не распаўсюджваецца на:

- увозiмыя ў Рэспубліку Беларусь тавары для асабістага карыстання груп кампаній "BEIERSDORF" і "LIQUI MOLY";

- транспартныя сродкі, якія зарэгістраваны ў дзяржавах-членах ЕАЭС, а таксама часова ўвозiмыя на мытную тэрыторыю ЕАЭС транспартныя сродкі.

З 05.05.2021 указаныя тавары забаронена везці на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у адваротным выпадку яны будуць падлягаць зваротнаму вывазу з тэрыторыі краіны.

Рэшткі забароненых тавараў можна рэалізаваць пры захаванні патрабаванняў, устаноўленых Пастановай:

- з 05.05.2021 прыпыніць гандаль такімі таварамі;

- на працягу 5 рабочых дзён з моманту ўступлення ў сілу Пастановы правесці інвентарызацыю іх рэшткаў і аформіць iнвентарызацыйны вопiс (акрамя тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці)

- не пазней за 5 рабочых дзён з даты складання iнвентарызацыйнага вопісу падаць два яго асобніка ў інспекцыю МПЗ па месцы пастаноўкі на ўлік;

Падатковы орган у дзень прадстаўлення вопісу прастаўляе на іх адзнакі аб даце прыёму, пасля чаго адзін асобнік вяртаецца суб'екту гаспадарання.

- на працягу 60 каляндарных дзён прамаркіраваць рэшткі тавараў адмысловымі кантрольнымі знакамі. Іх наносяць на спажывецкую ўпакоўку тавару.

Узор спецыяльнага кантрольнага знака для маркіроўкі рэшткаў тавараў устаноўлены ў дадатку 2 да Пастановы.

Рэшткі тавараў у выкрытай спажывецкай упакоўцы можна рэалізоўваць і выкарыстоўваць без маркіроўкі на працягу 60 каляндарных дзён з даты правядзення інвентарызацыі.

Захоўванне рэшткаў забароненых тавараў дапускаецца:

- з даты іх інвентарызацыі да моманту прадстаўлення ў інспекцыю МПЗ iнвентарызацыйныя вопісу - пры наяўнасці вопісу або копii, заверанай суб'ектам гаспадарання;

- пасля прадастаўлення ў інспекцыю МПЗ iнвентарызацыйныя вопісу і да маркіроўкі - пры наяўнасці вопісу з адзнакай інспекцыі МПЗ (альбо заверанай суб'ектам яе копіі).

Кантроль за рэалізацыяй забароненых тавараў будзе ажыццяўляцца ў гандлёвых аб'ектах, на рынках, выставах, кірмашах, у інтэрнэт-крамах і глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт

Пры выяўлення немаркіраваных тавараў і выпадкаў звароту такіх тавараў, суб'екту выдаецца патрабаванне аб забароне рэалізацыі тавараў і (або) іх вывазе за межы Рэспублікі Беларусь. Вываз тавару з тэрыторыі краіны ажыццяўляецца на працягу 10 каляндарных дзён з дня выдачы патрабавання.