У Правілах вызначана, што «бераг – частка сушы, якая непасрэдна прымыкае да воднага аб'екта». Выкарыстанне ў перыяд забароны любых іншых прылад і спосабаў лоўлі з'яўляецца парушэннем Правілаў.
У перыяд забароны на лоўлю рыбы таксама ўсталёўваецца забарона на выкарыстанне грамадзянамі маламерных судоў.
Ужыванне любых іншых прыладаў ці спосабаў лоўлі ў перыяд забароны кваліфікуецца як парушэнне па ч. 1 арт. 16. 25 КоАП Рэспублікі Беларусь і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 (Br290) да 30 (Br870) базавых велічынь. За вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, якая ў перыяд нераставай забароны вылічаецца па патройнай таксе. Прычыненне шкоды на суму 100 (Br2, 9 тыс.) і больш базавых велічынь з'яўляецца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.
Старшы дзяржінспектар Полацкай МРІ Зіновік А. С.