Полацкія пагранічнiкі пачалі адбор прызыўнікоў для праходжання тэрміновай службы

06.04.2021

Сёння ў ахове дзяржаўнай мяжы Беларусі выкарыстоўваюцца сучасныя складаныя комплексы ўзбраення і тэхнікі, якія патрабуюць глыбокіх ведаў. Для службы на мяжы патрэбны кваліфікаваныя спецыялісты.

У канцы мая прайшоўшыя сур'ёзны адбор юнакі прыбудуць у Полацкі пагранатрад, дзе на базе вучэбнага пункта на працягу 10 дзён да прыняцця ваеннай прысягі будуць асвойваць праграму курса пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, – адзначыў афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глябко.

На працягу месяца навабранцы будуць вывучаць асновы пагранічнай службы, стажыравацца ў падраздзяленнях, якія непасрэдна ахоўваюць дзяржаўную мяжу Беларусі. Пасля гэтага іх размяркуюць па падраздзяленнях.

За перыяд навучання кожны курсант атрымае неабходныя навыкі ў нясенні пагранiчнай службы, працы з тэхнічнымі сродкамі аховы мяжы, авалодае зброяй і навыкамі вядзення вайсковай разведкі і рукапашнага бою.

Крыніца: https://www.pvestnik.by/