У вырашэнні праблем гвалту ў сям'і Вам дапамогуць праваахоўныя органы:
Калі Вы падвяргаліся сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефонах 42-32-02 або 102.
Псіхолагі і юрысты бясплатнай гарачай тэлефоннай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту 8-801-100-8-801. Лінія працуе штодня з 8.00 да 20.00, патэлефанаваць можна з любой кропкі Беларусі. Дапамога аказваецца ананімна і бясплатна.
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У штаце цэнтра маюцца псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, якая склалася (тэл. 46-17-95, 46-11-58).
Медыцынскія установы. Калі Вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, звярніцеся за медыцынскай дапамогай, зафіксуйце пабоі. У далейшым заключэнне лекара дапаможа пакараць злачынцу.
Памятайце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовы аказаць Вам дапамогу і падтрымаць Вас. Гвалт у сям'і можна спыніць!