Мікалай Шарстнёў прыняў кадравыя рашэнні. Узгоднена пасада генеральнага дырэктара Полацк-Шкловалакно

01.04.2021

У фокусе ўвагі на кадравым дні, які праводзіцца старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым, - прафесіяналізм і дальнабачнасць кіраўнікоў. Менавіта гэтыя якасці павінны быць спраецыяваны на тактыку і стратэгію развіцця даручанага напрамку працы.

Кіраўніку КУП «Жыллёва-камунальная гаспадарка г.Полацка» Аляксандру Міхалевічу ў узгоднена падаўжэнне кантракту. Яго арыентуюць: у аснове дзейнасці павінен быць клопат пра спажыўцоў паслуг. Пункты прыкладання сіл - у забеспячэнні іх даступнасці і якасці, падтрыманні і захаванні эксплуатацыйнай надзейнасці жыллёвага фонду. Бо парадак трэба падтрымліваць усюды: у пад'ездах, падвалах, прыдамавых участках.

Першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер ААТ «Полацк-Шкловалакно» Раман Блiзнеў узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства. У яго ёсць свая стратэгія і ўпэўнены вытворчы почырк. Каб павысіць канкурэнтаздольнасць і замацавацца за новымі гандлёвымі нішамі, арганізацыя асвойвае новыя віды прадукцыі, удасканальвае тэхналагічныя працэсы. У прыватнасці, на фінальны этап выйшла будаўніцтва новага цэха тэрмахімапрацаваных электраізаляцыйных матэрыялаў для фальгіраваных дыэлектрыкаў. У планах - рэалізацыя шэрагу праектаў, звязаных з мадэрнізацыяй вытворчасці, што, на думку Рамана Блiзнева, дазволіць палепшыць паказчыкі прадпрыемства. Ёсць рэзервы для ўмацавання эканамічных пазіцый і ў падшэфнай гаспадаркі «П-З Карпеко» . Мікалай Шарстнёў заклікае інвестара быць надзейнай апорай для дадзенай сельгасарганізацыі і нагадвае: укладваемыя ў развіццё гаспадаркі сродкі павінны акупляцца салідным дадаткам прадукцыі.

Каб вывесці прадпрыемства на траекторыю росту, мала пабудаваць новы або мадэрнізаваць стары жывёлагадоўчы аб'ект. Трэба ўкамплектаваць яго высокапрадуктыўным статкам, выконваць тэхналогіі ўтрымання і арганізаваць працу па ўзнаўленні жывёл. Паўнавартаснае выкарыстанне гэтага рэзерву дазволіць павысіць эканамічны статус сельгасарганізацыі «Астроўшчына» Полацкага раёна на чале з Аляксандрам Ярахновiчам, якому ўзгоднена падаўжэнне кантракту.

Выніковая рыса: прагрэс працы кожнага кіраўніка і ўсёй яго каманды павінен быць відавочны. Менеджэрам трэба будзе адкрыць дзверы новым падыходам і ў максімальна сціснутыя тэрміны комплексна падысці да вырашэння пастаўленых задач. Злёгку падрэтушаваць парой непрывабную рэчаіснасць не атрымаецца. Таму працы на месцах трэба весці не з падвоенай сілай, а з патроенай.

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Крыніца: http://www.pvestnik.by/