Анатоль Ліневіч прымаў грамадзян у Полацкім раёне

17.03.2021

Ад неўладкаваных двароў да лёсу акцый прадпрыемства. У Полацкім раёне сёння прымаў грамадзян памочнік Прэзідэнта па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.

Хтосці прыходзіў з асабістай праблемай, іншыя ўздымалі пытанні, якія хвалююць жыхароў цэлага мікрараёна. На ўскраіне Полацка ў былым вайсковым гарадку амаль два дзясяткі шматпавярховак. Праблемы добраўпарадкавання двароў жыхары ўжо не раз падымалі. Але належнай увагі мясцовая ўлада ёй не надае. Больш за сотню двароў ва ўсім горадзе неабходна прывесці ў парадак. Цяпер актыўна праводзяць работу над памылкамі.

Жыхары раёна змаглі задаць хвалюючыя пытанні і асабіста, і па тэлефоне – кожны выбраў зручны для сябе спосаб звароту. Да зносін грамадзяне падрыхтаваліся грунтоўна, зрабілі фота. Гэта значна спрашчала абмеркаванне і пошук дакладнага рашэння. Прагучала і прапанова аб увекавечанні імя Героя Савецкага Саюза Андрэя Пісарэнкі, які свае апошнія гады пражыў у Полацку.

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта на прамой сувязі з людзьмі ўвесь тыдзень. Заўтра прыём у сталіцы, а ў чацвер – у Круглянскім райвыканкаме.

Крыніца: https://ont.by/