У Дзень Канстытуцыі юным палачанам уручылі пашпарты

17.03.2021

У Сафійскім саборы Полацка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь лепшым прадстаўнікам падрастаючага пакалення, дасягнуўшым 14-гадовага ўзросту, урачыста ўручылі пашпарты ў рамках патрыятычнай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!».

Галоўны дакумент полацкім школьнікам уручыў старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч.

- Я адчуваю радасць, што атрымліваю пашпарт і стану грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, - прызнаўся навучэнец Полацкага кадэцкага вучылішча Андрэй Цітовіч.

- Сёння мы атрымліваем пашпарт, у 14 гадоў, - сказала навучэнка Полацкага кадэцкага вучылішча Крысціна Нікіціна. - Радасць нейкую, хваляванне ёсць трошкі.

- Для мяне галоўнае тое, што я сёння атрымаю пашпарт, галоўны дакумент у жыцці, - заявіў вучань СШ №8 Канстанцін Верын.

Сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю юныя палачане даказалі асабістымі дасягненнямі ў вучобе, творчасці, спорце, патрыятычных, дабрачынных праектах. Кіраўнік Полацкага раёна Ігар Марковіч выказаў надзею, што хлопцы, адвучыўшыся вернуцца ў родны Полацк:

- Юныя палачане, я ведаю, што вы сваімі дасягненнямі ў вучобе, спорце, творчасці ўжо ўнеслі ўклад у жыццё нашага горада. Але пройдзе зусім няшмат часу, вы скончыце школу, атрымаеце адукацыю. І для мяне, вядома ж, мара, каб вы ўсе вярнуліся ў свой родны Полацк для ажыццяўлення сваіх амбіцыйных планаў.

Пашпарты ўручалі хлопцам прадстаўнікі адміністрацыі і сілавых структур Полацкага раёна. Для гасцей мерапрыемства прайшоў канцэрт арганнай музыкі. З Сафійскага сабора хлопцы выйшлі ўжо ў статусе паўнапраўных грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Любоў Саўко.

Крыніца: https://sammit.tv/