Паважаныя жыхары Полаччыны!

15.03.2021

Віншуем вас з адным з самых значных святаў нашай дзяржавы - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Для кожнага з нас Канстытуцыя стала гарантам правоў і свабод, адкрыла прастор для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Наша задача шанаваць і захоўваць, закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.

Жыццё паказвае: поспех чалавека вызначае яго працавітасць, ініцыятыва, адказнасць, прадпрымальнасць. Без згоды і згуртаванасці ў грамадстве, уменні рупліва гаспадарыць на месцах мы не зможам вырашыць пастаўленыя задачы, дасягнуць пэўных вышынь, зрабіць наш раён багацей і мацней.

Поспехаў усім вам у працы, новых дасягненняў, моцнага здароўя, міру і згоды, шчасця і дабрабыту!

 

Старшыня Полацкага раённага

выканаўчага камітэта

І. І. Марковіч

 

Старшыня раённага

Савета дэпутатаў

І. Ф. Грыбовіч