Памятаеце! Палы і выпальванне сухой расліннасці забаронены

15.03.2021

Глебава-расліннае покрыва – жывая абалонка зямлі

C усталяваннем цёплага надвор'я ў рэспубліцы пачынаецца паўсюднае выпальванне сухой расліннасці. Гэта з'ява набыла настолькі шырокі і рэгулярны характар, што стала наймацнейшым разбуральным фактарам, якія негатыўна ўплываюць на навакольнае асяроддзе.

Меркаванне аб тым, што палы дапамагаюць лепшаму росту травы, глыбока памылкова. У выніку выпальвання адбываецца дэградацыя расліннага покрыва, збядняецца яго відавы склад, замест квітнеючага разнатраўя лугоў з'яўляецца жорстказёлкавая расліннасць і бур'ян пустак. Са знішчэннем раслінных рэшткаў у глебу спыняецца паступленне арганічных рэчываў, рэзка памяншаецца колькасць перагною, глеба губляе здольнасць утрымліваць вільгаць, пачынаецца яе, разбурэнне - эрозія.

У выніку выпальвання сухой расліннасці збядняецца відавы склад жывёльнага і расліннага свету, адбываецца дэградацыя расліннага покрыва, і замест квітнеючага разнатраўя з'яўляецца жорстказёлкавая расліннасць.

Штогод 10-12% лясных пажараў узнікае па прычыне правядзення вясновых выпальванняў. Маласвядомымі грамадзянамі дапускаецца выпальванне мінулагодняй сухой травы ўздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак, на сельскагаспадарчых і лясных угоддзях, на палях спальваецца мокрае ржышча, пажніўныя рэшткі, сцірты з саломай, разводзяцца вогнішчы і спальваецца смецце без нагляду, што і прыводзіць да ўзнікнення пажараў у лясах і тарфяніках. Ліквідацыя пажараў патрабуе вялікіх матэрыяльных выдаткаў, адцягнення людзей і тэхнікі, а таксама шматгадовай працы па аднаўленні ўтварыўшыхся пустак.

ДАВЕДКА. У адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані , а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь.

Акрамя таго, незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў, з'яўляецца фактам прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю і прадугледжвае грамадзянска-прававую адказнасць. Памер кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, вызначаецца па таксах, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 г. № 348 (рэд. Ад 2021/01/01) «Аб таксах для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю».

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя