Квэстам, майстар-класамі і забегам з патэльнямі адзначаць Масленіцу ў Полацку

12.03.2021

Палачан і гасцей горада запрашаюць 13 сакавіка на масленічныя гулянні, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле культуры Полацкага райвыканкама.

У гэтым годзе творчыя калектывы раёна падрыхтавалі мноства забаўляльных мерапрыемстваў. У іх ліку тэатралізаванае прадстаўленне, квэст, будуць працаваць пляцоўкі «Свята гарбаты» і «Масленічны разгуляй». Арганізуюць выставу-продаж вырабаў ручной працы, майстар-класы, традыцыйны масленічны прызавы слуп і многае іншае. Відовішчным момантам дня павінен стаць сямейны блінны забег з патэльнямі, у якім змогуць паспаборнічаць усе жадаючыя. Асаблівым госцем на свяце стане вясновы мядзведзь Камаедзіца, які прачнуўся пасля доўгай зімовай спячкі, які ўжо сапраўды не дасць засмуткаваць палачанам і гасцям горада.

Для жыхароў сельскіх населеных пунктаў правядуць свята народнага календара «Шырокая Масленіца» ў вёсцы Фарынава Полацкага раёна. Абяцаюць насычаную праграму з конкурсамі, гульнямі, песнямі, танцамі і гандлем.

Усе мерапрыемствы ў Полацку і раёне стартуюць у 11.00.

Крыніца: https://www.belta.by