Прызыў-2021 ў Полацкім раёне

12.03.2021

На падставе Закона «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2021 г. №55 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», Полацкі райвыканкам прыняў рашэнне аб правядзенні ў Полацкім раёне і г. Полацку ў лютым-маі 2021 года прызыву грамадзян Рэспублікі Беларусь 1994-2003 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, а таксама прызыў на службу ў рэзерве грамадзян з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь сельскагаспадарчага профілю, якія выказалі жаданне прайсці службу.

Для правядзення прызыву створана Полацкая раённая прызыўная камісія, яе ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Валюшкiна.

Крыніца: http://www.pvestnik.by/