Дзе, калі і ў колькі пройдуць Масленічныя гулянні ў Полацку?

09.03.2021

Масленіца - адно з народных святаў, якое сімвалізуе барацьбу паміж зімой і вясной.

Немалаважную ролю ў яго папулярнасці граюць традыцыі. Спальванне пудзіла Масленіцы, заваяванне масленічнага слупа - усё гэта чакае палачан на свяце, якое пройдзе ў нашым горадзе Полацку на плошчы Свабоды.

13 сакавіка з 11.00 да 15.00 на сцэнічнай пляцоўцы выступяць лепшыя калектывы Полатчыны. Упершыню будзе працаваць тэматычная пляцоўка «Камаедзіца». Так называюць свята ў гонар вясновага мядзведзя. Мядзведзь лічыўся сімвалам сонца, абуджэння вясны, і яго варта было задобрыць блінамі. Разыначкай свята стане аніміраваны квэст «Proмасленіцу». Станцыі-заданні будуць размешчаны па крузе плошчы Свабоды, сімвалізуючы дні масленічнага тыдня. Персанажы беларускага фальклору сустрэнуць удзельнікаў квэста гульнямі і выпрабаваннямі.

У рамках свята будзе прадстаўлена пляцоўка «Свята гарбаты». Удзельніцы аматарскага аб'яднання «Фітатэрапія» прыгатуюць і пачастуюць гарачымі, карыснымі напоямі і свежай выпечкай.

Пра гісторыю і традыцыі Масленіцы, гаючыя уласцівасцi раслін, якія выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі чайных напояў можна будзе даведацца з тэматычных буклетаў, якія прапануюць у падарунак. На пляцоўцы будзе арганізавана інтэрактыўная праграма «Масленічныя забавы» (гульні, віктарыны, латарэі і інш.).

Таксама запрашаем усіх адсвяткаваць Масленіцу і акунуцца ў непаўторны каларыт беларускіх традыцый 13 сакавіка ў 11.00 у в. Фарынава.

Вас чакаюць тэатралізаваная праграма, варажба і прадказанні, паглынанне бліноў, тэматычныя фотазоны, заваяванне прызавога слупа, блінныя забегi, хакей з венікамі, кіданне валёнка, баі падушкамі, кірмаш-продаж і... шмат музыкі і песень у выкананні вядучых творчых калектываў Полацкага раённага цэнтра культуры і Фарынаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Крыніца: http://www.pvestnik.by