Увага! Адшукваюцца сваякі ўраджэнкі Полацка!

05.03.2021

УВАГА! ПОШУК СВАЯКОЎ!

У ходзе правядзення работ на тэрыторыі Аланецкага раёна Рэспублікі Карэліі пошукавым атрадам «Добраахвотнік-Палітэх» (Санкт-Пецярбург) былі знойдзены астанкі байца 3 ДНО.

Наяўныя звесткі:

АГУРЦОВА ЛЕНА КАНСТАНЦІНАЎНА
1923 года нараджэння.

Ураджэнка горада Полацка, БССР.

Вучылася ва Улікова-Эканамічным інстытуце.

Жыла па адрасе: Фантанка, д. 74.

Заклікана Фрунзенскім РВК горада Ленінграда ў ліпені 1941 года. ППС 194, 1 санітарнае аддзяленне, 3 стралковы полк, 2 стралковы батальён, санітар.

Маці — Агурцова Анастасія Апанасаўна жыла па адрасе:
Ленінград, вуліца Шкапiна, д. 19, кв. 40.

Калі Агурцова Л. К. даводзіцца вам сваяком ці вы можаце дапамагчы ў пошуку, просім напісаць у асабістыя паведамленні групы ВК.

Крыніца: http://www.pvestnik.by/