У 6 намінацыях адзначаны 30 жыхарак Віцебскай вобласці, адданых жаночаму руху і ўдзельнічаючых у жыцці ГА «Беларускі саюз жанчын». Сярод лаўрэатаў у намінацыі «Сэрца аддаю людзям» - палачанка Таісія Іосіфаўна Багушэвіч, намеснік старшыні Полацкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», ветэран жаночага руху на Полатчыне.
На ўрачыстым мерапрыемстве падкрэслівалася важная роля жанчыны ў жыцці грамадства, у адрас прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва гучалі цёплыя словы віншаванняў.
Крыніца: http://www.pvestnik.by/