Калектыў участка выпускае больш за 60 найменняў кандытарскіх вырабаў. Напярэдадні святаў колькасць заявак, якія паступаюць з гандлёвых арганізацый, узрастае ў 3-4 разы і аб'ём выпускаемай кандытарскай прадукцыі складае ад 800 кг у суткі. І з такой задачай кандытары спраўляюцца паспяхова, дзякуючы суладнай і прафесійнай працы.
- Усе нашы кандытары ўмеюць прыгожа аформіць торт — распавядае начальнік вытворчага ўчастка Аксана Зелянкевіч. - Прыклад высокага майстэрства паказваюць брыгадзір Зоя Зубарава і кандытар IV разраду Святлана Гвоздзева. Перавагі нашай дэсертнай прадукцыі для святочнага стала перад аналагічнай прадукцыяй іншых вытворцаў відавочныя. Для яе вырабу мы выкарыстоўваем выключна свежае сметанковае масла, малако згушчанае, пшанічную муку вышэйшага гатунку, курагу, чарнасліў. А кантроль якасці пастаўляемай сыравіны, кантроль усіх этапаў тэхналагічнага працэсу вырабу кандытарскіх вырабаў ажыццяўляюць інжынеры-тэхнолагі Святлана Кузняцова і Зафiя Вайцяховіч.
Выдатны смак тартоў і пірожных філіяла «Полацкі хлебазавод» не зблытаеш ні з чым! І напярэдадні 8 сакавіка палачане і госці нашага горада ўжо спяшаюцца павіншаваць калег, сяброў і блізкіх з Днём жанчын не толькі традыцыйным букетам цюльпанаў або мімозы, але і тартамі, святочна аформленымі вопытнымі кандытарамі прадпрыемства. Дарэчы, сёння вы яшчэ можаце паспець аформіць заяўку на кандытарскую прадукцыю па тэлефоне 46-26-45 (крама «Хлебная крама-1»).
Крыніца: http://www.pvestnik.by/