Гэта свята напоўнена асаблівай вясновай атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія дораць нам утульнасць роднага дома, клопат і дабрыню.
Вы з лёгкасцю вырашаеце самыя складаныя задачы, пацвярджаючы, што кожнай справе, за якую бярэцца жанчына, гарантаваны поспех.
Дзякуем Вам за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям'і. Менавіта жанчыны робяць свет дабрэй, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць.
Добрага вам здароўя, шчасця, кахання і дабрабыту!
Старшыня Полацкага раённага
выканаўчага камітэта
І. І. Марковіч
Старшыня раённага
Савета дэпутатаў
І. Ф. Грыбовіч