Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў Полаччыны!

04.03.2021

Ад імя Полацкага раённага выканаўчага камітэта і Полацкага раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з прафесійным святам - Днём міліцыі.

Служыць сваёй Айчыне, абараняць законнасць і правапарадак – велізарная адказнасць. Ваша прафесія патрабуе вытрымкі, самааддачы, гатоўнасці дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў дапамозе.

Выказваем шчырую падзяку за вашу небяспечную і цяжкую службу, якую вы несяцё штодня і штогадзіны, каб забяспечыць спакой і абароненасць грамадзян ад замахаў на іх правы і інтарэсы. Дзякуючы гэтаму людзі жывуць і працуюць спакойна, захоўваючы ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Мы дзякуем Вам за высокую адказнасць, прафесіяналізм, мужнасць і вернасць справе, якой служыце.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і далейшых поспехаў у вырашэнні адказных задач на карысць Айчыны.

Старшыня Полацкага раённага

выканаўчага камітэта

І. І. Марковіч

 

Старшыня раённага

Савета дэпутатаў

І. Ф. Грыбовіч