Увазе суб'ектаў гаспадарання і фізічных асоб!

03.03.2021

У адпаведнасці з лістом рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ» інфармуем аб тым, што ў цяперашні час пачасціліся выпадкі ўвозу (спробы ўвозу) і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь сотавых тэлефонаў з убудаванымі радыёстанцыямі, якія працуюць у палосах радыёчастот 136-174 МГц, 400-480 МГц (напрыклад, Doogee S80, Blackview BV9500 Pro).

Умовы выкарыстання радыёчастотнага спектру для эксплуатацыі, распрацоўкі і вытворчасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь радыёэлектронных сродкаў вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі і рашэннямі Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь аб выдзяленні палос радыёчастот, радыёчастотных каналаў або радыёчастот.

Улічваючы, што рашэнне Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь на вылучэнне палос радыёчастот для эксплуатацыі такіх радыёстанцый фізічнымі асобамі адсутнічае, увоз і выкарыстанне ў асабістых мэтах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь такіх радыёстанцый, у тым ліку ўбудаваных, альбо якія ўваходзяць у склад іншых прылад, не дапускаецца.