Полацкі АДАІ раіць не спяшацца мяняць зімовыя шыны на летнія

02.03.2021

Кіроўцы Беларусі могуць мяняць зімовую гуму на летнюю з 1 сакавіка, але інспектары ДПС рэкамендуюць не спяшацца рабіць гэта.

Летнія шыны рэкамендуецца выкарыстоўваць пры тэмпературы вышэй 7 градусаў. А ў сакавіку сіноптыкі абяцаюць перапады тэмпературы з начнымі замаразкамі і ападкі ў выглядзе снегу. Таму ездзіць на зімовых шынах будзе бяспечней.

Пры пагаршэнні пагодных умоў, кіроўцам неабходна быць максімальна ўважлівымі. Нагадваем, каб пазбегнуць ДТЗ, неабходна выконваць устаноўлены хуткасны рэжым, дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Аўтаўладальнікам, у якіх стаж ваджэння менш аднаго года, варта прыслухацца да нашых рэкамендацыяў абавязкова, і пакуль не мяняць гуму на летнюю, – падкрэсліў старшы інспектар АДАІ Полацкага РАУС Віталь Кантораў.

Асабліва асцярожнымі трэба быць пры руху на мастах, пуцеправодах, спусках і ўздымах дарог.

- Пазбягайце рэзкага тармажэння і неабдуманых дзеянняў за рулём – адзначыў старшы інспектар.

Пешаходам варта праяўляць максімум увагі і асцярожнасці пры перасячэнні праезнай часткі. З-за магчымага абледзянення тратуараў неабходна акуратна набліжацца да краю праезнай часткі. У цемры варта абавязкова абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Фота Уладзіслава Кавалёва.

Крыніца: http://www.pvestnik.by/